Саўка: Толька што уехалі немец і паляк. Мёдам тут намазана – ну не пайму ніяк... Толька эці зьехалі – ломяцца другія. Очань вы нам дорагі, госьці дарагія!
Грышка: Калі нас адведваюць госьці з-за мяжы, гэта вельмі добра, што ты ні кажы. Нам з цывілізацыяй трэ б інтэгравацца, а не зашывацца ва ўласнай рэзэрвацыі.
Разам (рэфрэн): Менскі форум – будзе ўсё ОК, Менскі форум – Лінднэр і Макей. Прыйдзем мы на форум падыскутаваць, паглядзець на іншых, сябе паказаць.
Саўка: Пусьць сначала візы па- адмяняюць нам. Всё жа мы Германіі бліжа, чэм В'ятнам. Обшчэства ацэніць этат добры жэст, і – дабро пажалаваць! Тут вас ніхто ня сьест.
Грышка: Віза беларуская вельмі дарагая, радасна, што госьцікаў гэта не спыняе. Трэба гаварыць пра ўсё, трэба разьбірацца, а не зашывацца ва ўласнай рэзэрвацыі.