Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Жыткавіцкі раён, в. Грабаў, нар. фалькл. асн. "Стрэчанне"" - Наляцелі чорны галкі | Текст песни

зап. Глушэц І.В. 16.04.2011 на аглядзе-конкурсе фальклорных калектываў Жыткавіцкага раёна

Наляцелі чорны галкі, усе поле ўкрылі,
Маладые рэкруцікі жалю нарабілі. (2 р.)

Не так жалю, не так жалю, як серцу печалю.
– Узніміцесь, чорны галкі, із нізу да ўгору,
Верніцеся, рэкруцікі, із войска дадому.

– Ой, рад быў бы узняціся – туман налягае,
Ой, рад быў бы вернуціся – цар нас не пускае. (2 р.)

Ой, не так цар, ой, не так цар, як царская маці –
Хоча з намі, рэкрутамі, войска зваяваці. (2 р.)

Ох, зайшоў ён за варота, нізенька ўкланіўся:
– Выбачайце, ўся радзіна, можа, з кім сварыўся.
– Хай сварыўся, не сварыўся, ліш бы не судзіўся.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-