Годзе брахні ўжо, падкупленых зводаў! Годзе таптання праўд вечных, святых! Сцежку свабоднаму духу народу, Сцежку да сонца і зор залатых!
З году у год мы жылі, як жывёла, З году да году чакалі святла... Што ж нажылі мы, як глянуць наўкола, Што нам апека тут наша дала?
Тыя, ў дагонцы за блескам часовым, Браццяў запрэглі ў нявольнічы плуг, Тыя, таргуючы імем Хрыстовым, Цемру і здраду спладзілі ўвакруг.
*
Годзе заходняй ці ўсходняй культуры! Для беларуса цана ім адна. Ўсе вы, панове, аднакай натуры: З сэрца чужога кроў ссалі б да дна.
Вашу карысць нам і вашы заслугі Добра ўжо скеміў таптаны народ: Добра вядомы і путы і пугі, Песціў якімі ваш Захад і Ўсход.
Мы не пакінем свае папялішчы, З сцежкі — наперад, не пойдзеш назад. Смела здрузгочам старыя бажышчы, Новым законам збудуем пасад.
*
Годзе нам сілу прыблудаў вялічыць Дзецьмі, багаццем радзімай зямлі! Нашы загоны даўжо ўжо нас клічуць, Нашы загоны, што зеллем зраслі.
Досіць ішлі на чужым павадку мы Доўгія векі без веры ў сябе; Мы ўжо не тыя, — інакшыя думы Выраслі з намі, завуць к барацьбе.
Станем к змаганню мы з ведзьмаю-крыўдай Дружна, адважна, плячо у плячо: Рухне старое, хоць крэпкае з віду, Яснае, вольнае створым жыццё.
*
Годзе нам есці аб'едкі і косці, Злыбедзе ўсякай паклоны дарыць! Гаспадары мы ў сябе, а не госці, Час к панаванню нам след церабіць!
Тое, што ўзята маною дачэсне, Вечна не будзе душыць, як прыгон; Наша вярнуцца к нам мусіць канешне, — Гэткі ўжо быту народаў закон.
Гібне памрока, душыўшы ад векаў, Сонца і зоры к сабе свет завуць — Сцежку свабоднай душы чалавека! К вольным дням вольныя людзі ідуць!
1912 г.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Паўлінка. Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы У 1980 годзе 28 сакавіка тэатар паказаў 1000-е прадстаўленьне камэдыі.
Анатоль Кудласевіч, "Вёска", словы Янкі Купалы 12 сакавіка 2015 года, у музеі Якуба Коласа, запіс Ігара Гайшуна.
Явор и калина Я Купала Явор и калина Я Купала .... "Тебе, моя последняя любовь" [Шансон года-2012] - Duration: 4:13. by Ирина Круг 171,163 views. 4:13.