Pesni.guru - сайт для Гуру
Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)
Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Сьпяць і мышкі і стрыжы.
Сьпяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Другие названия этого текста
- Ядвига Поплавская - Калыханка (белорусская колыбельная) (2)
- Колыбельная для малыша - Белорусская колыбельная (1)
- ВИА Верасы - Колыханка (0)
- Ядвига Поплавская - Калыханка (0)
- Песни моего детства - Белорусская колыбельная (0)
- Белорусская калыханка - Доўгі дзень (0)
- Калыханка- бел яз - Баю-байбаю-бай вачаняты закрывай (0)
- Беларусская колыбельная - Калыханка - колыбельная из моего детства (0)
- Белорусская - Калыханка (0)
- Белорусская - Калыханка (песня детства) (0)
- Ядзвіга Паплаўская - Калыханка (белорусская колыбельная)МОЯ ЛЮБИМАЯ) (0)
- Белорусская колыбельная - колыбельную-калыханку (0)
- Белорусская колыханка - збегли зайки усе у лясы... (0)
- Колыханка - Доўгі дзен (0)
- Калыханка - для моей доченьки (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1