Pesni.guru - сайт для Гуру
На том баку дуба сякуць,
А на етам трэскі,
Ой, на етам трэскі.
На том баку цалуяцца,
А на етам смешкі.
Ой, на етам смешкі.
На том баку агонь гарыць,
А на етам дымна,
Ой, на етам дымна,
На том баку цалуяцца,
А на етам дзіўна,
...
Ой, на етам дзіўна.
Ой, там майго міленькага
Будыначка відна,
Будыначка відна.
Што й з-пад тыя будыначкі
Арёл ваду нося,
Арёл ваду нося,
Ой, там маці свайго сына
Вячеряці прося,
Вячеряці прося.
– Ты вячеряй, мая мамка,
Калі наварыла,
...
Калі наварыла,
А я пайду да дзевачкі –
Мне дзеўка варыла,
Мне дзеўка варыла,
Хоць варыла, ні варыла,
Добря гаварыла.
Тэкст - в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1