Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Чырвоным па Беламу - Беларусь | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Прыходжу на плошчу, зноўкі і зноў
А з трыбуны нясецца стос пустых размоў.
Прыгожыя размовы і песьні пра хаўрус.
Вось трохі пагамонім і знікне Беларусь!

Згубілі культуру, забылісь пра гісторыю.
Вядзем сябе як трусы - на сваей тэрыторыі.
Ахвотна верым прышлым. Сваім ня давяраем!
Разводзім рукі ў бокі - Бо маем то, што маем!

Сення маўчым. А заўтра легка прадацца.
Так кум ідзе на кума, а брат ідзе - на брата!
Беларуская Ідэя - тэмат для спекуляцый!
Аддаем дзяржаву, а хутка страцім нацыю!

Дзе знойдзеш людзі, што ня маюць адвагі!
Ня маюць уласнай годнасці і самапавагі!
Калі кожны жывець у сваей хаце з боку!
У такога народу і героі з прыпёку!

За краіну крыўдую, а ў героі ня рвусь!
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!
Бо ня цэніць

На Луку паглядзіце - словам рубіць паленьні!
Ну і што, што без крыжа і што без сумленьня!
Ён адзін сярод тых, хто гатовы да бойкі.
Сярод тых, хто гатовы прабіцца ў героі!

Ён праз вогень прайшоў. Праз ваду пераплыў.
Быццам усё для краіны, для Людзей зрабіў!
І з мільёнамі нас ён ідзе ваяваць!
А тых, хто ня згодны загад ёсць - СТРАЛЯЦЬ!

Мае ўладу, байструк. Улез ў яе, як на лаву.
І халуі навокал крычаць яму - СЛАВА!
Трымаце мяне, бо ўжо нельга стрываць!
Дык колькі так можна - людзей зняважаць?!

А дзе тыя ўсе - каго ён катаваў,
У турмы саджаў ці ўначы забіваў?
Ды тыя усе, што аддалі жыццё?
Дзе яны ёсць? Дзе яны ёсць?

За краіну мне крыўдна, а ў героі ня рвусь!
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!
Бо ня цэніць

А на справе жыццё вельмі проста змяніць!
Проста выйсці на вуліцу. І ня смеціць!
Пакахаць сваю зямлю, сваю родную прыроду.
Адчуць сябе часткаю адзінага народу.

Бо мы ж не бязродныя. Мы - Беларусы!
З вагеньчыкам у вочы. З усмешкай на вуснах!
Трэба мець гонар і верыць у тое,
Што маем сваё, бо сваё - не чужое!

Без праваслаўных, каталікоў,
Усходніх, Заходніх ці Менчукоў.
Ветлівых, добрых і не ганарлівых.
Усе робячых разам. І разам - шчаслівых.

Уявіце краіну, дзе жывецца ў дастатку!
Дзе за праўду і словы не кідаюць за краткі.
Там, дзе шмат добрых рэчаў народ робіць наш.
Але справы, на жаль, выглядаюць інакш!

Другие названия этого текста
  • Чырвоным па беламу - Беларусь (1)
  • Чырвоным па Белым [ЧпБ] - Беларусь (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Чырвоным па Белым - Не жадаю (Герой Беларусі) Чырвоным па Белым - Не жадаю (Герой Беларусі)
    Чырвоным па Белым - Не жадаю (Герой Беларусі). MrTastyGuy ... Беларусь прыгожая і вольная такая як цяпер, я моцна ...
  • Чырвоным па Белым - Годнасьць Чырвоным па Белым - Годнасьць
    Чырвоным па Белым - Годнасьць. belarus29 .... Беларусь - это государство без нации! ни язык, ни культуры.... Все , что ...
  • Чырвоным па Белым - Не жадаю(Live) Чырвоным па Белым - Не жадаю(Live)
    Чырвоным па Белым - Не жадаю. ... MrVaclay 4 years ago. жыве Беларусь! Жыве Лiтва сапраудная=Беларусь! Read ...
  • Чырвоным па Белым (ЧпБ) - Крывавы Сакавік Чырвоным па Белым (ЧпБ) - Крывавы Сакавік
    band: Чырвоным па Белым (ЧпБ) track: Крывавы Сакавік text: Krou, ... Русские мне также дороги как Беларусы - а ...
  • Жыве БЕЛАРУСЬ by Vadosik - плагиат.avi Жыве БЕЛАРУСЬ by Vadosik - плагиат.avi
    Жыве БЕЛАРУСЬ by Vadosik - плагиат.avi .... Беларусь воюет вместе с Украиной против российских фашистов. ... ''Нашыя ...
  • Cyrvonym pa bielamu (Чырвоным па Беламу) / Krou - Kryvavy ... Cyrvonym pa bielamu (Чырвоным па Беламу) / Krou - Kryvavy ...
    Cyrvonym pa bielamu (Чырвоным па Беламу) / Krou - Kryvavy Sakavik. twardoxy ...
  • Чырвоным па Белым (ЧпБ) - Непераможныя! Чырвоным па Белым (ЧпБ) - Непераможныя!
    band: Чырвоным па Белым (ЧпБ) track: Непераможныя! text: Krou, Zeman music: DJ Spox scretch: DJ Spox ...