Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Паразмаўляй са мной пра баскетбол | Текст песни

ПАРАЗМАЎЛЯЙ СА МНОЙ ПРА БАСКЕТБОЛ
Няхай люстэркі б’юцца навакол,
а дама пік ідзе ў піке і глухне –
паразмаўляй са мной пра баскетбол,
пра тайны нашай гаспадарскай кухні.
Паразмаўляй са мною пра людзей,
якіх ты любіш гэтым міжсезоннем.
Няхай зайздросціць Славік Чарадзей,
а Стах кароль збірае з шахмат коней,
каб дзікім паляваннем апячы
свядомае, што дрэмле ў несвядомым.
Няхай грымяць ад досвітку мячы!
Няхай ляцяць у кошыкі без стомы!
А ты хоць раз на гэта паглядзі
не з эпіцэнтру стартавых пляцовак.
Няхай інфанты скінуць бігудзі
і возьмуць аднарогаў на аловак,
каб ружамі між хронік расквітнець
дзеля баярства дыскурсу й гламуру…
Паразмаўляй пра золата і медзь,
пра грань паміж вясёлым і панурым.
Паразмаўляй са мной пра карнавал,
пра шэрых кардыналаў ў пыльных шлемах,
пра тэмы, што з табою не кранаў,
да часу “Х” выседжваючы нема.
Няхай пульсуе ў лямпачках вальфрам,
падміргваючы боскаму спецназу.
Паразмаўляй насуперак снягам,
што прыхаваюць попел і алмазы.

Гомель, лістапад 2010 г.

Скарыстаны мінус Tiziano Bonfanti "Ethernity" (2007) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-