Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сьцяна - Працяг будзе! | Текст песни

Сьцішыўся гук, і не прагучала
Дзіўнага пошчаку гэтае песьні,
Быццам ніколі не існавала,
Быццам ніколі ўжо не ўваскрэсьне.
Сонца памерла – амаль непрыкметна,
Спэцкаўшы ў чырвань бавоўну аблокаў,
Сёньня апошні дзень гэтага лета –
Гук, што зьнікае недзе высока.

Бездапаможныя словы надзеі,
Непрадказальныя ўласныя лёсы,
Плюс успамінаў бляклыя цені –
Гэта адзінае, што засталося.
Некалі кожны дзень быў полем бою,
Некалі плюшчыла – не шкадавала.
Мы засталіся самімі сабою –
Гэта было, але гэтага мала.

Гэты, гэты дзень
Скажа нам,
Скажа нам: “Працяг будзе!”
Гэты, гэты гук
Прапяе,
Прапяе: “Працяг будзе!”

Нават карысна забыць на хвілінку –
Сёньняшні дзень – гэта некалькі кропляў,
Колькі існуе знакаў прыпынку –
Самыя шчырыя – плямы шматкроп’я,
Самы пяшчотны – жнівеньскі вечар
Зьменіцца хутка абдымкамі ночы.
Будзе наступная наша сустрэча,
Гукі памерлі, пакінуўшы пошчак.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-