Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сьцяна - вясна.by | Текст песни

Наступны, чарговы,
Забыты, згаданы,
Ня новы і новы,
Нядоўгачаканы.
Жадаеш – шукай
Загадкавы травень,
Вясна.by –
Чакаем-чакаем.

Вось гарады,
Вось крама ды пошта,
Усё, як заўжды,
І рушыць навошта?
Блакітнае неба
Над шэрым кварталам,
Усё зразумела,
Усё дасканала.
Штодзённы расклад –
У штогадавы,
Разьмераны лад,
Ня новы і новы.
Знаёмы адчай
Удала хаваем,
Вясна.by –
Чакаем-чакаем.

Наступны, чарговы
Кіруе Зямлёю
У новым стагодзьдзі
Няіснай вясною,
Зноў вырай - як рай,
Ня маючы, маем,
Вясна.by –
Чакаем.

Старыя рахункі,
Чужыя стандарты,
Такі ж будзе хутка
Наступны – упарты.
Зьняважлівы май,
Загадкавы травень,
Вясна.by –
Чакаем.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-