Едзе Вітаўт па вуліцы
За ім нясуць дзве шабліцы
:Слаўся князь Вітаўт
Гаспадар на Літве
Шаблі літы, злотам біты
У яшчар-скуру апавіты
Адна шабля для спадара
Друга шабля на татара
Стануў Вітаўт прад кашовым
Бліснуў ў сонцы шабляй новай
Стукнуў-грукнуў у падковы
Гэй шыхтуйся пан кашовы
Гэй шыхтуйся збройна, жвава
Дзе йдзе бітвы слаўна справа
Гукнуў кош ды з самапалаў
З сямі пятых ад запалаў
Крыкнуў: "Слава, слаўны княжа
Вораг ў полі косцю ляжа
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1