Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

СБМ - Марш маладых (MIDI) | Текст песни

Марш маладых

Словы А. Чэмера, музыка М. Іванова
аўтар словаў – настаўнік Наваградзкай сэмінарыі Аляксей Анішчык)

Бурай рынулася ў бой
Беларуская Пагонь.
Ёй ня страшны, маладой,
Бою жорсткага агонь.

Прыпеўка:
Дружны крок., волі гарт
Нас да мэты вядуць.
Хто з народам – наш брат,
З намі шчасьце здабудзь!

Мы нашчадкі крывічоў,
Чыну воляю гарым.
Шчасьця выкуем мячом, -
Мы жыцьця гаспрадары!

Прыпеўка.

Мы ня знаем перашкод,
Не баімся мы ахвяр
І за вольны свой народ
Жыцьцё зложым на алтар.

Прыпеўка.

Часапiс "Жыве Беларусь!". № 4-5 1943

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-