Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

СБМ - Марш арлянятаў (MIDI) | Текст песни

Марш арлянятаў

Словы М. Кавыля, музыка М. Шчаглова

Часапiс "Жыве Беларусь!". № 2-3 1943

Мы – Беларусі вольнай арляняты,
Імкнемся ўвысь, у сонечны прасьцяг,
Дзе, як арол магутны і крылаты,
Шугае бел-чырвона-белы сьцяг.
Дзе, як арол магутны і крылаты,
Шугае бел-чырвона-белы сьцяг.

Не спачываць, узьвіўшыся да зораў,
Не ў залатым раскошвацца жвіру:
Мы хочам збыць старое наша гора,
Ісьці на бой за маці-Беларусь.
Мы хочам збыць старое наша гора,
Ісьці на бой за маці-Беларусь.

Ня час нам сяньня плакаць, сумнявацца,
Ня нам сьлязьлівіць сьветлы новы дзень:
Мы любім пець, мы любім пасьмяяцца, -
Ніколі мы ня здрадзім у барацьбе!
Мы любім пець, мы любім пасьмяяцца, -
Ніколі мы ня здрадзім у барацьбе!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-