Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Савіцкая (Сяліцкая) Ўладзіслава (Уладзя) Сяльвестраўна 1928 г.н. Уражэнка суседняй вёскі Пагост(1,5 км), у в.Стахі з 1949 г. - 28. [Пра танцы] | Текст песни

28. [Пра танцы]

- А якія танцы танцавалі ў вашай вёсцы?
- Полька, валіц, кракавяк, тады забылася якія ячшэ гэта былі танцы. Дарагавалі, камандавалі, оой, колэчкі былі.
- Што за колэчкі?
- Колэчкі - танцуюць, танцуюць, а тады кажуць. Ну дык, дзетка, дарагавалі ж па-польску тады, казалі ... Танцуюць, танцуюць хлопчыкі з дзевачкамі ўсе, тады кажыць "І пшэпрашэм: колэчко"- эта кальцо. "І хлопцы рэнцы до гуры, а панны до дзюры". Хлопцы ручкі усе паднімаюць, а дзевачкі ў кальцо. Тады хлопчыкі ў вадно кальцо круцяцца, дзевачкі ў другое. І тады "выбіраюць найгоршых", а табе ж - ты яго любіш,- так ужо хочаш каб напроць яго стаць, камбінуеш, кажны хоча, але гэтак жа не ўдасца. Тады ўжо гуляюць, гуляюць гэдак, а тады ўжо скамандаваюць "і пара за парай", ужо дзевачкі з сярэдзіны, хлопчыкі з краю. І тады "адна барышня вперёд". Ужо пашлі, яшчэ скамандавалі, адна ўперад. Ну а тады ўзноў ужо гуляюць, тады і ўзноў гэтак сама "і пара за парай", і "дзве барышні ўперод". Ну гэдак ужо вытанцоўліваюцца, вытанцоўліваюцца, а тады ўзноў хлопчыкі ручкі ўжо ўгару, дзевачкі ў кальцо і "паненкі выбіраюць найгоршых". А кажнай жа ш хочыцца каго любіць. Бяжыць, бяжыць, а, адзе ж стаіць, напроць гэтага не пападзецца, ня пойдзіць, от было інцярэсна, было весела.

Савіцкая (Сяліцкая) Ўладзіслава Сяльвестраўна 1928 г.н. Уражэнка суседняй вёскі Пагост(1,5 км), у в.Стахі з 1949 г.
в.Стахі, Вілейскі р-н, Мінская вобл.
21 жніўня 2012 г.
"Докшыцкая экспедыцыя СЭТа".
Запісалі Наталля Родзькіна, Аляксей Лужынскі

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-