Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры - І туды гара, і сюды гара | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

I туды гара,
I сюды гара,
А паміж тымі крутымі гарамі
Ўсхадзіла зара.

Гэта не зара —
Дзяўчына мая.
Чорныя вочы, на ліцо бялява
Па воду ішла.

— Дзяўчына мая,
Напой мне каня
З тое да з тое, з тое крынічэнькі,
Да з поўнага вядра!

— Як я буду твая,
Напаю каня.
Сядзем да сядзем, сядзем да паедзем
Да белага двара.

А ў белым дварэ
Нічога няма,
Толькі да толькі, толькі куст каліны,
Што зроду не цвіла.

— Каліна мая,
Чаму ж не цвіла?
— Былі да былі сільныя марозы,
Змарозілі мяне.

З народнага


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • "Песняры" - І туды гара, і сюды гара (1974) "Песняры" - І туды гара, і сюды гара (1974)
    Словы і музыка народныя Аранжыроўка Уладзіміра Мулявіна http://www. pesnyary.com/song-42.html І туды гара і сюды гара. А пад ...