муз. І. Палівода;
сл. Л. Пранчак.
Я забываю пакрысе
Былы свой сум, былое ліха.
І сівы голуб на страсе
Буркоча жаласна і ціха.
Я пакідаю гэты дом,
Каб аніколі не вярнуцца.
І нават гром, вясновы гром
Мяне ня змусіць азірнуцца.
Прыпеў:
Сівы голуб, сівы голуб,
Галубка бялейша.
Мілы бацька, міла маці,
А міла — мілейша. (2 разы)
Прабегся вецер па расе,
І адгукнуўшыся ціхутка,
І сівы голуб на страсе,
І вечна сумная галубка.
Пачуй далёкі голас мой
І адгукніся ціха-ціха,
Каб я забыў свой неспакой,
Каб я забыў былое ліха.
Прыпеў.
Другие названия этого текста
- Андрей Усанов - Сiвы голуб (0)
- песняры - Сiвы голуб(И.Паливода) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1