Завушницы
О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканьне,
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханьні.
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але і я ўпарты,
І, каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцьце -
Усё што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягодня не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых,
Ні ў час калі сьмяецца,
Сьпявае, або плача.
Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся ў зьмярканьне.
Зьвіняць ёй завушніцы
Усё пра маё каханьне
Другие названия этого текста
- Песняры - Завушнiцы (Мулявин) (1)
- Песняры - Завушнiцы (поет Владимир Мулявин) (1)
- ВИА "Песняры" - Сережки (0)
- Песняры (1974 - Алеся) - 05. Сережки (0)
- Песняры - Завушницы (Серёжки) - Максим Танк (0)
- Песняры (В. Г. Мулявин) - Завушнiцы (0)
- ВИА "Песняры" - Завушницы (0)
- Песняры - Завушницы (Серёжки) (0)
- Песняры - Завушніцы (Сережки) (1974) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1