Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры - Гусляр | Текст песни и Перевод на русский

Памiж пустак, балот беларускай зямлi,
На узбярэжжы ракi шумнацечнай.
Дрэмле памятка дзен, што у нябыт уцяклi,
удзiрванелы курган векавечны.

Дуб галле распусцiу каранасты над iм.
Сухазелле у грудзi eпiлося;
Вецер стогне над iм уздыханнем глухiм,
Аб мiнуушчыне у жальбах галосе.

На купалле там птушка садзiцца, пяе,
У пiлiпауку воук нема вые;
Сонца днем распускае там косы свае,
Ночкай зоры глядзяць залатыя.

Хмары неба усцiлалi мо тысячу раз,
Перуны бiлi з краю да краю,-
Ён стаiць - гэта памяць людская, паказ...
Толькi гутарка ходзiць такая.

II

На гары на крутой, на абвiтай ракой,
Лет назад таму сотня цi болей,
Белы хорам стаяу, недаступнай сцяной
Грозна, думна глядзеу на прыволле.

У нагах у яго рассцiлаeся абшар
Хвоек гонкiх i паханi чорнай,
Сонных весак шары, хат амшалых, як мар,
Хат з сям'ей душ падданых, пакорных.

Князь у хораме жыу, слауны свету усяму,
Недаступны i грозны, як хорам;
Хто хацеу, не хацеу - бiу наклоны яму,
Спуску, ласкi не знау непакорам.

Зневажау, катавау ен з дружынай сваей;
Стражы князевы - у полi i дома,
Толькi модлы раслi небу у сэрцах людзей,
у пракляцце расло пакрыема.

III

Раз бяседа вялiкая ў князя была:
На пасад дачку княжну садзiлi;
За сталом вiн заморскiх крынiца цякла,
Бегла музыка ўкруг на паўмiлi.

На вяселле-разгул наплыло, як на сход,
Госцi знатных з усюль, за паўсвету,
Гэткай гучнай бяседы не помнiў народ,
Гэткiх скарбаў, брыльянтаў, саетаў!..

Дзень, другi ўжо грымела у князя гульня,
І музыкi, i чаркi звiнелi;
Выдумлялi забаў новых кожнага дня;
Што хацелi - ўсяго госцi мелi.

Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну
Для дружыны пацеху-забаву:
Загадаў ён пазваць гусляра-старыну,
Гусляра з яго ведамай славай.

IV

Акалiчны народ гуслi знаў гусляра;
Песня-дума за сэрца хапала;
Вакол гэтай думы дудара-званара
Казак дзiўных злажылась нямала.

Кажуць, толькi як выйдзе i ўдарыць як ён
Па струнах з неадступнаю песняй,-
Сон злятае з павек, болю цiшыцца стогн,
Не шумяць ясакары, чарэснi;

Пушча-лес не шумiць, белка, лось не бяжыць,
Салавей-птушка ў той час сцiхае;
Памiж вольхаў рака, як штодзень, не бурлiць,
Паплаўкi рыба-плотка хавае.

Прытаiцца да моху русалка, лясун,
Каня вечнага "пiць" не заводзiць:
Пад звон-песню жывучых гусляравых струн
Для ўсiх папараць-кветка ўзыходзiць.

V

Прывяла гусляра з яго нiўных сялiб
Дворня князева ў хорам багаты:
Пасадзiла на ганку, мiж клёнаў i лiп.
На цагляным парозе магната.

Невыдумная свiтка - убор на плячах,
Барада, як снег белы - такая,
Незвычайны агонь у задумных вачах,
На каленях ляглi гуслi-баi.

Водзiць пальцам худым па сталёвых струнах,
К песнi-музыцы ладзiцца, строе;
Водклiк б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах,
Замiраючы ў сховах пакояў.

Вось настроiў, навёў тон у струнах як след,
Не зiрнуўшы на гулi нi разу,
І сядзiць гэты сумны, як лунь, белы дзед,
І чакае ад князя прыказу.

VI

- Што ж маўчыш ты, гусляр, нiў, лясоў песнябай,
Славай хат маiх подданых слаўны!
Нам сягоння зайграй, нам сваiх песень дай,-
Князь умее плацiць незвычайна!

Запяеш па душы, дасi ўцехi гасцям -
Поўны гуслi насыплю дукатаў;
Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам -
Канапляную возьмеш заплату;

Знаеш славу маю, знаеш сiлу маю...
- Многа знаю i чуў аб табе я,-
І я сам, як i ты, так табе запяю...
- Ну, пара пачынаць, дабрадзею! -

Гэтак слухае, выслухаў князя гусляр,
Заiскрылiся вочы сiвыя,
Патануў у скляпеннях адзiн, другi ўдар,
І заплакалi струны жывыя.

VII

"Гэй ты, князь! Гэй, праслаўны на цэлы бел свет,
Не такую задумаў ты думу,-
Не дае гуслярам сказу золата цвет,
Белых хорамаў п'яныя шумы.

Скурганiў бы душу чырванцом тваiм я

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Песняры - "Гусляр" - 1979. Pesniary - Gusliar . Песняры - "Гусляр" - 1979. Pesniary - Gusliar .
    1979 год. Рок-опера по поэме классика белорусской литературы Янки Купалы "Курган". Композитор Игорь Лученок. "Gusliar", 1979,&nb...
  • Гусляр(Guslyar) folk - rock opera .avi #елфимов Гусляр(Guslyar) folk - rock opera .avi #елфимов
    Музыка: Игорь Лученок, Владимир Мулявин. Фолк - рок опера "Гусляр". ... Гусляр - Петр Елфимов .... Песняры.Песня о доле - 1976.
  • Песняры - Евтушенко Ванька встанька Песняры - Евтушенко Ванька встанька
    Песняры - Евтушенко Ванька встанька. Николай Шумилкин. Subscribe Subscribed ... Music. "Vanka-vstanka" by Pesnyary (Google ...
  • Людмила Исупова - Плач жонкі (Песнь пра долю, Песняры) Людмила Исупова - Плач жонкі (Песнь пра долю, Песняры)
    Людмила Исупова в концерте ''Песнярам-40'' с Национальным академическим оркестром народных инструментов под управлением ...