Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Песняры - Алеся (песня 1972 г. але запіс з альбому 1984 г. ) | Текст песни

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая,
Чаму так горка? Не магу я зразумець...
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог.
Каб я хвілінаю нанесеныя раны
Гадами ў сэрцы заглушыць сваім не мог.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Другие названия этого текста
  • Песняры - Алеся (песня 1972 г. але запіс з альбому 1984 г. ) (0)
  • Белорусские Песняры - Алеся (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -