Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Павел Кузіч - Ніколі мы не забудзем тыя светлыя дні... | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Ўспомнім тыя светлыя часы,
якіх ужо ня вернеш...
ніколі...
назад.
давайце вернемся ў тыя былыя светлыя часы,
у тыя часы,
калі мы былі дзецьмі,
гулялі, весяліліся,
глядзелі на свет шырокімі вачыма,
любілі пернікі, цукеркі,
глядзелі і дзівіліся:
які жа незвычайны гэты свет,
нібыта казка, як сказаў адзін паэт.
які паэт - вы можа самі добра ведаеце,
хоць , можа быць, ня ў гэтым сэнс.
а сэнс у тым,
што гэтыя часы ужо ня вернеш,
яны незваротна адляцелі ў даль, даль-даль
толькі нашы ўспаміны
цмяна змогуць іх убачыць
з-за ўзросту хваль.

ніколі мы не забудзем
тыя светлыя дні.
шкада, што надта ўжо хутка
праляцелі яны.
і на працягу жыцця,
што з намі будзе пасля
ўсё роўна будзем аб іх
мы ўспамінаць заўжды.

ясны сонечны дзень.
мы з сябрамі йдзем купацца,
ці проста так пазаганяцца. куды небудзь,
ўсё роўна куды.
галоўнае, каб было весела,
а запіўку мы знойдзем усюды,
без усякіх клопатаў.
так, я добра памятаю той час,
калі ўсё на свеце цікавіла нас.
не тое, што зараз,
такі вось сумны прыкол,
цікавяць большасць з нас
грошы, дзеўкі, футбол,
шмаль, гарэлка,
бывае, нават, бяз меры,
машыны, матацыклы,
далейшая кар'ера
і тысяча тысяч розных дробных праблем,
якія можа даўно ужо абрыдлі нам усем.
а ў дзяцінстве ў нас гэтага не было.
мы былі проста дзяцьмі, з душою чыстай, як шкло.
і наша дзяцінства, і гэты сонечны дзень
незаўважліва прайшло,
пакінуўшы ў душы
светлы сонечны цень.

ніколі мы не забудзем
тыя светлыя дн.
шкада, што надта ўжо хутка
праляцелі яны.
і на працягу жыцця,
што з намі будзе пасля
ўсё роўна будзем аб іх
мы ўспамінаць заўжды.

ну як нам заьыцца на тыя вечары,
калі нас усіх разам грызлі камары
калі мы з сябрамі сядзелі ля агню,
слухалі гісторыі ці проста цішыню.
не забудуцца начныя налёты на гароды,
блуканні па радзіме
ту пагоды на прыродзе.
нічога не знікне з памяці маёй
усё застанецца, і будзе заўжды са мной
спадзяюся, з вамі - так сама.

ніколі мы не забудзем
тыя светлыя дні.
шкада, што надта ўжо хутка
праляцелі яны.
і на працягу жыцця,
што з намі будзе пасля
ўсё роўна будзем аб іх
мы ўспамінаць заўжды.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-