Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Ольга Шакуто - Падары мне сваю адзіноту... (сл. М.Шабовіча, муз. Г.Кубаркі) | Текст песни

Падары мне сваю адзіноту,
Цемнавокі пагляд падары.
Хай грымяць над зямлёю грымоты,
Усё роўна пагляд падары.
На зямлі, дзе блакіцяцца высі
Нам з табою спаткацца не раз.
Падары мне цнатлівасць абрысаў,
Свой святы, Бога светлы абраз.

Падары мне сваю адзіноту
І самоту сваю падары.
Хай грымяць над зямлёю грымоты,
Усё роўна свой сум падары.
Хай яго раскалышуць бярозы
Хай развеюць яліны-бары,
Падары мне вячэрнія слёзы
І начныя ты мне падары.

Падары мне сваю адзіноту,
А ўсмешку с собой забяры.
Хай грымяць над зямлёю грымоты
Хай маланка блішчыць у бары.
Нас з табой абвянчае на векі
Гэты дзень, што ўдалеч бяжыць.
Падары мне чарнявыя векі,
Мне без іх на зямлі не пражыць.
Нас з табой абвянчае на векі
Гэты дзень, што ўдалеч бяжыць.
Падары мне чарнявыя векі,
Мне без іх на зямлі не пражыць.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-