Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Неглюбка, 2003 - Проці бацькавых варот | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Проці бацькавых варот я молада гуляла,
Ой, лёлі, каліна, лёлі, ягада мая.

Я й гуляла, гуляла, я ключыкі паціряла,
Пацяряла ключы із шаўковым павясом.
А хто мае ключы найдзя, за таго замуж пайду.
Як пачуў стары чорт маё словячка,
Як устаў стары чорт рана-ранень(і)ка,
Як умыўсь стары чорт бела-белень(і)ка.
Ён на вулачку пашоў, мае ключыкі нашоў,
Мае ключыкі нашоў із шаўковым паясом.
Прападайця, ключы, як за старага іці.
Маладыя малодачкі, выхадзіця на улачку,
Выхадзіця на улачку, гаварыця па словячку,
Гаварыця па словячку, ў каго муж малады.
А ў мяне жы стары чорт, сам на вулачку ня ходзя,
Сам на вулачку ня ходзя, я ж гуляю дзень-дзянёчак.
Стары ляжыць, як калодка, а я за ім, як малодка.
Стары ляжыць, «кахе-кахе», а я за ім «скаке-скаке».
Стары ляжыць, памірае, а я за ім маладая.
Як пайду я за вадой, вазьму старага з сабой,
Вазьму старага з сабой, кіну ў прорву галавой,
Кіну ў прорву галавой, сама стануся ўдавой,
Сама стануся ўдавой, дзеці мае сіратой.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-