Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Народны альбом - Дзе мой край | Текст песни

Дзе мой край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградзкіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба — разьлівы ільноў.
Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч.
Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.
Там звіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Ты — наш край. Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
Ты — наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
Не дано абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Ня кінем,
Ня кінем цябе

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
  • "Народны альбом" - Край, ты мой край (1997) "Народны альбом" - Край, ты мой край (1997)
    http://www.nn.by/1999/06/16.htm http://niva.iig.pl/issue/documents/ narodny_albom.pdf Мы дапіць не ...
  • "Народны альбом" - Алiцыя (1997) "Народны альбом" - Алiцыя (1997)
    http://mpby.com/akords-20.htm На вакацыях пад акацыяй У альтанцы сядзела Алiцыя, Элегантная і выкшталцоная, I чытала ...
  • "Народны альбом" - Мой паляўнічы (1997) "Народны альбом" - Мой паляўнічы (1997)
    http://na.agava.ru/tekst15.htm Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы, Ходзiш ты па лясох маляўнiчых, Ходзiш ты па палёх верасовых ...
  • "Народны альбом" - Простыя словы (1997) "Народны альбом" - Простыя словы (1997)
    http://www.nn.by/1999/06/16.htm http://nastaunik.info/files/f/470_Spieunik.doc Простыя словы, простыя рэчы ...
  • "Народны альбом" - Маладое піва (1997) "Народны альбом" - Маладое піва (1997)
    Сёмы - за край родны, Восьмы - за пагоню, Каб гарэлі зоркі, Каб ляцелі коні. А па сёмым-восьмым. Трэба паўтарыць. Маладое піва
  • "Народны альбом" - Крэўская полька (1997) "Народны альбом" - Крэўская полька (1997)
    http://www.nn.by/1999/06/16.htm Гэй, музыкі, грайце польку, Грайце да самога золку! Я хлапчына зухаваты - Не пайду я спаць дахаты!
  • "Народны альбом" - Lomir zich iberbetn (1997) "Народны альбом" - Lomir zich iberbetn (1997)
    Не стой ужо пад акном. Давай памірымся, Тваім будзе мой дом. Давай памірымся, памірымся, Настаўлю самавар. Давай памірымся,
  • N.R.M. - Край ты мой край акустычна N.R.M. - Край ты мой край акустычна
    Край ты мой край - урывак дакумэнтальнай стужкі "Bez granic" Кшыштафа Коўнаса. Пераклад на польскую - Мацей Корсан ...