Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Народны Альбом - 13. Адэлька | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

У суботу-нядзельку
Апрануся прыстойна
Апрану камiзэльку
I кашулю з бавоўны

Навяжу сiнi гальштук
I пайду да Адэлькi
Каб ў яе таварыстве
Зазiрнуць у бутэльку

Трай-ля-ля-ля-ля
У суботу-нядзельку
Трай-ля-ля-ля-ля
Зазiрнуць у бутэльку

А ў бутэльцы на дне
Чорт рагаты жыве
I паказвае мне
Адмысловыя дулi

Згiнь, нячысьцiк рагаты
Не пагань маё сьвята
Шчэ крыху пагасьцюю
У Адэльчынай хаце

Вып'ю чарку, другую
Зьем капусты з сардэлькай
Засьпяваю, а потым
Пацалую Адэльку

Трай-ля-ля-ля-ля
Пацалую Адэльку
Трай-ля-ля-ля-ля
У суботу-нядзельку

Ах, Адэлька, Адэля
Не Хрысьцiна, ня Гэля
Не Эльжбета, а ты
Да самое труны
Будзеш у сэрцы маiм
Назаўсёды


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • "Народны альбом" - Адэлька (1997) "Народны альбом" - Адэлька (1997)
    http://www.nn.by/1999/06/16.htm У суботу-нядзельку Апрануся прыстойна: Апрану камізэльку І кашулю з бавоўны, Навяжу сіні ...