Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Мроя - Хоп-Гоб | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Учора я выпіў віна,
Учора я быў выхадны,
Нас было сем пацаноў,
Бац, глядзім, два хіпаны.

Мой раён, я тут жыву,
Гадам я ходу ня дам.
Гэта вам не Люксэмбург,
Гэта вам не Амстэрдам.

Ачысьцім наш горад ад бруду!
Я першы ім морды біць буду!

Толькі раз ляснуць пасьпеў,
Ды мянты сталі вязаць.
Ты чаго вяжаш мяне?
Гэта іх трэба саджаць.

Валасы у іх да плячэй,
Ім усё "мэтал" давай,
Ганьбяць наш горад-герой,
Колькі ўжо можна трываць.

Ачысьцім наш горад ад бруду!
Я першы ім морды біць буду!
Ія!

Я ня рокер, ня панк,
Я не нацыяналіст.
Я савецкі чалавек,
Малады спэцыяліст.

Лай-лай-лай, "Felicita"! (лай-лай-лай...)
Лай-лай-лай, "Ласкавы май"! (лай-лай-лай...)
Лай-лай-лай, "Асеньні букет"! (лай-лай-лай...)
Лай-лай-лай, "Сіні туман"! (лай-лай...)

Ачысьцім наш горад ад бруду!
Я першы ім морды біць буду!
Гэ!


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -