Pesni.guru - сайт для Гуру
Калыханка
На небе зоры зіхацяць нібы крыжы
І цягнуць за сабою паднябесе.
Я ведаю, там вечнасць, не кажы
Гляджу ў вакно і чую яе песню,
Яе мелодыю, яе лагодны тон
Яе жыцця хістаюцца арэлі
Нібыта той стары маўклівы клён.
Хістае іх у галінках паралелі.
О маці зорная вазьмі мяне туды,
Дзе блішчуць зоры ззяюць павуцінкі,
Дзе кожны крок стагоддзі, дні, гады,
Дзе ў вечнасць накіроўваюць сцяжынкі...
Вазьмі мяне....
На небе зоры мігацяць нібы крыжы
І цягнуць за сабой паднябесе
Я ведаю, там вечнасць, не кажы
Гляджу ў вакно і чую яе песню
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1