Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Майтай - Мінулае | Текст песни

Мы нясем скрозь няспынны час усю нашую памяць,
Мы нясем скрозь справы зямныя кахання маўчанне.
Паасобку мы будзем узлятаць, але разам падаць.
I кожнае падзенне ўспрымаць як магчымасць спаткання.
Як магчымасць спаткання,
Магчымасць спаткання.

А што нас чакае далей,
Якая радасць-бяда наступная?
Нам адкажа у глыбiнях сябе тваё і маё, нашае мінулае

Мы жывем на Зямлi, значыць, мы – зусiм не анёлы.
Колькасьць нашых памылак, калi ласка, не трэба лiчыць.
Мы, як тыя аблокi, што працягваюць шлях свой далёкі.
І толькі смерць час ад часу спрабуе рух наш спыніць,
І толькі смерць час ад часу,
Смерць час ад часу…

А што нас чакае далей,
Якая радасць-бяда наступная?
Нам адкажа у глыбiнях сябе тваё і маё, нашае мінулае.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-