П. Панчанка "Мала сказаць: ненавіджу"
Мала сказаць: ненавіджу,
Мала сказаць: прызнаю,
Біцца за праўду – і выжыць,
Нібы салдат у баю.
Дрэннаму – не пакарыцца,
Добрае – не празяваць.
З дробнай хлусьнёй не мірыцца,
З буйнай хлусьнёй ваяваць.
Гэтым бы і кіравацца...
Толькі зло і хлусьня
Хітра маскіравацца
Вучацца спрытна штодня.
Нехта і подлы, і хіжы
Клятву паўторыць тваю:
З ворагам біцца – і выжыць,
Нібы салдат у баю.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1