Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Чырвоны штраль | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Ва установе пітнай, карчме "Чырвоны штраль",
Сустрэнецца паляква, габрэй, ліцвін, маскаль.
Сядзяць кантрабандысты, агенты, махляры,
І чаркамі жанглююць да позняе пары.

Замовіў Зміцер Пізнэр,
"Сто грам!"- сказаў Адам,
А не тутэйшы гіцаль сказаў:"Хачу мадам",
Але афіцыянт яго прылюдна адчытаў:"У нас тут профіль пітны, мадамы праз квартал".

Заўсёды гул!
(Заўсёды гул!)
Заўседы баль!
(Заўседы баль!)
І музыка ў карчме "Чырвоны штраль".

А я сяджу ў цянёчку,
Мяне не бачна там,
І слухаю, што кажа савецкі капітан,
Бо капітан Ягораў, як вып'е дзвесце грам,
Сакрэты без прымусу распавядае сам.

Капітан Ягораў, чырвоны як бурак,
Упэўнена гавора пра іхні новы танк,
Ён кажа:"Мы захопім усё на ўсёй зямлі!"
"Вам, можа, ужо хопіць?"
"Э, ты што, яшчэ налі!"

Заўсёды гул!
(Заўсёды гул!)
Заўседы баль!
(Заўседы баль!)
І музыка ў карчме "Чырвоны штраль".

Так капітан штоночы своё працягваў шоў,
Ды вось бяда: аднойчы да дому не дайшоў.
Бо не тутэйшы гіцаль ці іншы прайдзісвет,
Адправіў капітана ў значна лепшы свет.

Ва ўстанове пітнай, карчме "Чырвоны штраль",
Нікого не цікавіць высокая мараль,
Хто за тостам, хто без тосту, а хто наогул спіць,
Але за капітана ніхто не будзе піць.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -