Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крама - Будзь разам з намi | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Я гляджу ў неба

Сэрца б'ецца толькі думкай адной.

Я гляджу ў неба:

Там шлях апошняй песні маёй.

Я гляджу ў неба

Побач з ёй лунае светлы анёл.

Крыкну я ў неба:

\"Будзь з намі, калі сюды прывёў!



Будзь разам з намі,

Ахіні крылом нас, светлы анёл.

Будзь разам з намі,

Сярод бруду і вострых камянёў.

Будзь разам з намі,

Калі ўстане шэраг ценяў ля нашых дзвярэй.

Будзь разам з намі

І не хавай ад нас вачэй.



Прыпеў:

Паднясуць віна табе і кавалак хлеба,

Скажуць: ты прадвеснік новых падзей.

А што цябе чакае - крыж ці дарога ў неба?

Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей?



Будзь разам з намі,

Сярод цемры і жудасцяў начэй.

Будзь разам з намі,

Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй.

Будзь разам з намі,

Але не трэба нам рабіць лягчэй.

Будзь разам з намі, -

І гэта ўсё, што трэба нам!\"



Прыпеў.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • "Крама" - Будзь разам з намі (1993) "Крама" - Будзь разам з намі (1993)
    http://www.moladz.org/node/1620 Я гляджу ў неба Сэрца б'ецца толькі думкай адной. Я гляджу ў неба Там шлях апошняй песні ...
  • Ігар Варашкевіч (Крама) - Будзь разам з намі Ігар Варашкевіч (Крама) - Будзь разам з намі
    Ігар Варашкевіч (Крама) - Будзь разам з намі. Максим Запрудный. Subscribe SubscribedUnsubscribe 3131. Loading... Loading... Working.