Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Клёк - СССР | Текст песни и Перевод на русский

Нас не было — яно было,
мы нарадзіліся
у ім.
СССР было тады,
СССР і цяпер —
Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць,
спаць, сраць, склешчвацца, рабіць.

Галасамі з тэлевізара,
галасамі з кніжак,
галасамі разумных цытатак,
галасамі прыгожых карцінак,
галасамі блізкіх:
— Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць.
— А? А? Чё?
— Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць.
— А? Га? Чё?
— Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць.

А голасам клёку
маленькі філёзаф,
што жыве ў паддашшы,
ціхенька сьмяецца
ды кажа:

— Лес — гэта добра,
калі едзеш па шашы,
а ён прыкрывае ад сонца.

Бацькі — гэта выдатна:
людзі, якім ня сорамна прасіць,
якія не баяцца біць.

Сьціпласьць — гэтаксама добра:
навучыся не прасіць, а прапаноўваць.

Радыёактыўныя мазґі — гэта зручна:
забабоны, дурасьць лепей бачна.

Чужы розум — гэта карысна:
нашынкаваць, соль, перац, кіндза —
навучысься змагацца з гуманізмам.

Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць —
мыта
за ўвоз спакойнага жыцьця на тэрыторыю Зямлі,
мыта
за ўвоз шчасьлівага жыцьця на тэрыторыю мазґоў.

Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць,
Спаць, сраць, скурвіцца, рабіць —
мэта?

Окта- лакта- —
урэшце вэґанам быць,
нікому ў сьвеце шкоды не чыніць,
у сяброўскіх бранзалетах
мірна пасьвіцца, жыць,
захоўваць цікаўнасьць
да новых падзей, спакой
прымаць за падзяку;
нарэшце стаць
посным сьняданкам
у труне чарвякам —
мэта?

Стаць знакамітым
чалавекам
памерці вялікім —
300 кіло! —
«т’гудоф на б’ага г’одзіны» —
нішцяк!

Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць —
мэта?

Думаеш, знашоў?
Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха!
Не пасьпееш зразумець,
а пасьпееш падмануцца.

Думаеш, няма?
Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха!
Не пасьпееш зразумець,
а пасьпееш падмануцца.

Ты адстойваеш веру сваю
да апошняе кроплі віна,
і калі душою
гарэцьмеш у пекле
і будзеш смажыцца ў смале,
памятай:
— Бог любіць цябе.

Ну, хто тут яшчэ
вачыма вустрыцы
глядзіць у прышлае?!
Ну, хто тут яшчэ
упэўнена й радасна
чакае прышлага?
Вачыма вустрыцы
упэўнена й радасна —
ну, хто тут яшчэ?!

Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць,
спаць, сраць, склешчвацца, рабіць.
Стаць, сраць, зьдзекава-
цца, кпіць,
зьдзекавацца, кпіць,
зьдзекавацца, кпіць —
Можа, хоць гэта
нарэшце вам дапаможа —
зьдзекавацца, кпіць,
зьдзекавацца, кпіць,
зьдзекавацца,
кпіць.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-