Pesni.guru - сайт для Гуру
Знікла сонейка і ўраз
Яснавокі дзень пагас.
Па сцяжынцы і наўзбоч
За пагоркам крочыць ноч.
А пад падушкай сон прылёг на бачок.
Баю-бай, дачушка, баю-баю, сынок.
Па-над рэчкай дрэмле бор
У чаканні першых зор. Гасне позняя зара,
Нам з табою спаць пара.
А пад падушкай сон прылёг на бачок.
Баю-бай, дачушка, баю-баю, сынок.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3