Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зянон Пазьняк - пра Нацыянальны сьцяг | Текст песни

Нацыянальны дзяржаўны сьцяг і герб – гэта сымбалі дзяржавы і нацыі. Але ня толькі сымбалі. Сьцяг і герб ёсьць эквівалентам дзяржавы і эквівалентам нацыі. Прытым рэальным эквівалентам, так як, скажам, грошы ёсьць эквівалент пэўнай затрачанай працы. Калі ёсьць дзяржава, дык ёсьць і сьцяг. А калі няма сьцяга – дык нават карабля на моры ня будзеш мець, прыйдзецца хадзіць пад чужым сьцягам. Таму сьцяг – гэта найважнейшая каштоўнасьць, якая сьцьвярджаецца ў першую чаргу. Як толькі сьцьвярджаецца нацыянальная дзяржава, тут жа прымаецца нацыянальны сьцяг. Гэта – мэта ўсёй нацыі.
Павінен сказаць, што за ўсё жыцьцё, у цяжкіх фізычных і маральных абставінах, я ніколі не губляў прытомнасьці, ніколі не "адключаўся". Прыняцьце сьцягу нагэтулькі было цяжкім, нагэтулькі вымучыла усіх нас, “фронтаўцаў”, у Вярхоўным Савеце, і нагэтулькі вісела на валаску, што калі сьцяг быў прыняты, я адключыўся на нейкі час.
Ужо апошняе галасаваньне, і зноў не набярэм адзін-два галасы. І гэта ўжо будзе канец. І тады я падышоў да аднаго намэнклятурнага камуніста, нашага ворага, я бачыў, што ён галасаваў "супраць". Узяў яго за руку і, гледзячы ў вочы, сказаў: "Я Вас вельмі прашу, прагаласуйце за Сьцяг, дзеля нашай будучыні. Мы ж – беларусы!". Ён быў ашаломлены. Але гэта быў прыстойны чалавек, і ён сказаў: "Добра. Я прагаласую". І прагаласаваў. Трэба было набраць 231 голас. І калі на табло зьявілася лічба 231, я страціў прытомнасьць. Я проста ўпаў на стол галавой.
Прыйшоў у сябе хутка, сэрца было ў вельмі дрэнным стане, трэба было адпачыць трохі, але мяне пацягнулі на плошчу. Там стаяла тысячы дзьве людзей, можа, тысяча, трэба было выступаць. І калі я прыйшоў на плошчу, я яшчэ не адышоў ад вобмараку, і ня мог выступаць. Я пачаў нешта лепятаць, і ў мяне пацяклі сьлёзы. Цякуць сьлёзы перад усімі, я думаю: "Ну ўсё, канец палітыку Пазьняку. Плача, як баба. Усё". І як ні дзіўна, гэтага ніхто не заўважыў. Проста ўсе жылі гэтай падзеяй. Плакалі многія, гэта здавалася натуральным, і многія проста не заўважылі майго стану. Вось як запомнілася мне псыхалягічна гэта ўсё”.
Які сьцяг – такая і дзяржава.
Мы маем цяпер фальшывы сьцяг, мы маем цяпер фальшывы рэжым. Гэта карэлюецца, і гэта зьвязана. Таму барацьба за сьяг – гэта ёсьць барацьба за свабоду, за нацыю, за будучыню. Гэта ёсьць, паўтараю, найважнейшая каштоўнасьць у дзяржаўным будаўніцтве. Тры ёсьць важныя для нас каштоўнасьці – для ўсіх нас, аб''ектыўна, незалежна ад палітычных разыходжаньняў. Гэта наша дзяржава незалежная, гэта наша мова беларуская, і гэта наш Бел-чырвона-белы сьцяг і наш герб "Пагоня".
Вось гэтыя сымбалі для нас ёсьць найважнейшыя. Яны прарастаюць з глыбіні, з глыбіні нашай Вялікай Літвы, іх ніхто не прыдумаў, ніякі дыктатар. Іх прыдумаў наш народ, наша культура, на іх кроў нашых продкаў. І таму мы павінны гэты сьцяг берагчы як сьвятое. Ён дапаможа нам вярнуцца да нашай велічы, да нашай Вялікай Літвы

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Zianon Paźniak - Nacyjanalny Hieroj Biełarusi / Зянон ... Zianon Paźniak - Nacyjanalny Hieroj Biełarusi / Зянон ...
    Зянон Пазьняк - археолаг, які адкрыў праўду пра Курапаты, месца ... партыі, быў зацьверджаны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг і ...