Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Дзіцячы альбом (ч.2) - 13. Зьем сам | Текст песни

ЗЬЕМ САМ

Проста так не сядзі,
На мяне не глядзі,
Галаву ты нізка
Нахілі над міскай!

Між нас сонным ня будзь –
За цябе ўсё зьядуць!
Лепш, каб чулі сябры,
Паўтары, паўтары:

Пр. Гам, (Скажу я вам, бо зьем сам!)
Зьем сам! (Бо гэта – маё, а вам ня дам!)
Гам, (Тут кожны грам я зьем сам!)
Зьем сам! (І нават табе, і нават сябрам!)
Гам, (Бяз тат і мам я зьем сам!)
Зьем сам! (Ня дам, ня дам, на дам, ня дам!)
Гам, (Тарам, пам-пам, я зьем сам!)
Зьем сам! (Тут кожны грам – як кілаграм!)

Каму тут – крык ды плач,
Той ня з намі, прабач!
Тут народ ня кволы,
Дужы ды вясёлы!

Паглядзі, не забудзь:
Бач, як сківіцы жуюць!
Лепш, каб чулі сябры,
Паўтары зноў, паўтары:

Пр. Гам, (Скажу я вам, бо зьем сам!)
Зьем сам! (Ды тут каштоўны кожны грам!)
Гам, (Тут кожны грам як кілаграм!)
Зьем сам! (І гэта ясна без рэклам!)
Гам, (Бяз тат і мам я зьем сам!)
Гам, (Ну, ўсё падару, а тут ня дам!)
Зьем сам! (Тарам, пам-пам, я зьем сам!)
(Тут кожны грам – як кілаграм!)

Бо як будзеш худы –
Напаткаеш бяды!
Бо як будзеш слабы,
Для ўсіх будзеш – абы!

Пр. Гам,(Скажу я вам, бо зьем сам!)
Зьем сам!(Тарам-пам-пам, тарам-пам-пам!)
Гам,(Тут кожны грам я зьем сам!)
Зьем сам!(А ну, паўтарай, а то як дам!)
Гам,(Бяз тат і мам я зьем сам!)
Зьем сам!(Бо тут каштоўны кожны грам!)
Тарам, пам-пам,
Я зьем сам! (Тут кожны грам, як кілаграм!)

Лепей будзь змагаром,
Важна сядзь за сталом,
Думку слухай нашу:
Налягай на кашу!

Засяродзься крышку,
Моцна сьцісьні лыжку...
І, каб чулі сябры,
Паўтары (зноў), паўтары...

Пр. Гам,(Скажу я вам, бо зьем сам!)
Зьем сам!(Зьем сам!)
Гам,(Тут кожны грам, як кілаграм!)
Зьем сам!(Зьем сам!)
Гам,(Бяз тат і мам я зьем сам!)
Зьем сам!(Зьем сам!)
Гам,(Тарам, пам-пам, я зьем сам!)
Зьем сам!(Зьем сам!)

(Эпілог)

І каштоўны
Кожны грам,
Безумоўна,
Я зьем сам!


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-