Pesni.guru - сайт для Гуру
словы А. Вольскага
Змрок ляжыць навокал,
Як гушчар лясны.
Да сцямнелых вокнаў
Падыходзяць сны.
Спаць усім належыць
На зыходзе дня.
Недзе ў Белавежы
Дрэмле зубраня.
Між ялін кашлатых
У сваім дупле
Спяць ваверчаняты
У цішы i у цяпле.
I крыклівай сойцы,
Што ў гняздзечку спіць,
Аж да ўсходу сонца
Дзетак не будзіць.
За вакном мільгае
Зорак карусель,
Ён табе міргае,
Зорны карабель.
Спяць у лузе краскі, —
Ты чаму не спіш?
Можа, сёння ў казку
Ў сне ты паляціш...
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3