Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вячаслаў Клімовіч, Вольга Ясюковіч - За дахамі места (верш М.Багдановіча) | Текст песни

За дахамі места памеркла нябёс пазалота;
Паветра напоена ціха гусцеючым мрокам;
Ўжо відна, як іскры злятаюць з трамвайнага дрота,
Як зоркі гараць і зрываюцца ў небе далёкам.

Музыкі стагнанне ліецца па вулках з бульвара;
Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні;
Ўкруг тоўстага шкла яна ўецца, як лёгкая хмарка.
А к светлу прабіцца не можа і томіцца марна.

І ўспомініў я час: срэдзь асенняй нахмуранай ночы
Музыка зайграла, агні у вышыне запалалі,
І дыхалі грудзі шырока, свяціліся вочы...
Мы к светлу ўзляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-