Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Віктар Шалкевіч - Пра саксафаниста Сярожу | Текст песни

Жыў непрыкметна на зямлі
Саксафаніст Сярожа.
Усяго багацця меў –
Толькі свой срэбраны саксафон.
Ах, як Сярожа мог зайнраць!
Цяпер ужо не можа,
Бо ўчора нечакана трапіў
Пад машыну ён.

Божа, божа,
памёр наш Сярожа.
Учора Моцарта граў,
А сёння ногі задраў.
Учора крупкі вячэраў,
А сёння зубкі ашчэрыў.

Ах доля наша цёмная,
Лёс горкі, лёс варожы!
Як мучаюцца людзі,
Як гібеюць на зямлі...
Ніхто так аж занадта
Не заплакаў па Сярожы,
Труну спусцілі ў яму,
Закапалі і пайшлі.

Божа, божа,
памёр наш Сярожа.
Учора Моцарта граў,
А сёння ногі задраў.
Учора крупкі вячэраў,
А сёння зубкі ашчэрыў.

Сярожа бедны, адпачнеш
Як след у райскім садзе.
Награешся, нацешышся
Анёлаў хараством.
А ў нас тут снег, вайна ў Чачне
У смуродзе і у чадзе,
І неізвестна што цібе
Кагда ешчо спаём.

Божа, божа,
памёр наш Сярожа.
Учора Моцарта граў,
А сёння ногі задраў.
Учора крупкі вячэраў,
А сёння зубкі ашчэрыў.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-