Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Віктар Шалкевіч - Балада пра дзяўчынку Камінскую Е. | Текст песни

Па лузе хадзілі авечкі.
Студэнты сядзелі ў турме.
Жыла ў невялікім мястэчку
Дзяўчынка Камінская Е.

Для ўсіх невялікіх мястэчак
Адзіны суровы закон:
Ў кароткім жыцьці чалавечым
Зіма — самы сумны сезон.
Самы сумны сезон...

Працуй хоць да сёмага поту —
Ўсё роўна чакае труна.
Галота сьпявала “Басоту”,
Піла ад сьвятла да цямна.

Калядная зорка з паперы
На тонкай галіне гарыць.
Наш шлях пралягае ў цемры,
Дзе згасьлі даўно ліхтары.
Ліхтары...

У шафе на верхняй паліцы
Вішнёвае кісла віно.
Дзяўчынка іграла на скрыпцы
І моўчкі глядзела ў вакно.

Нібыта вялікага сьвята,
Ўвесь час выглядала кагосьці.
Дарэмна мылася кошка:
На жаль, не прыходзілі госьці.
Не прыходзілі госьці...

Ружаны, Глыбокае, Скідзель.
Сяляне раскідваюць гной.
Ніколі ўжо сонца ня ўзыйдзе
Над гэтаю, мабыць, зямлёй.
Пустая паштовая скрынка.
Каменныя ў полі крыжы...
Пазяхае малая дзяўчынка —
Дзяўчынка стамілася жыць.
Дзяўчынка стамілася жыць...

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-