Pesni.guru - сайт для Гуру
Слова Аляксандра Вярцінскага
Музыка Эдуарда Ханка
Было ў салдата два полі:
Поле, дзе кветкі ірваў,
Бегаў з сябрамі на волі,
I поле, дзе ён ваяваў.
Прыпеў:
Ціха было і чыста
У полі яго дзяцінства.
Былі агонь і дым
На полі ратным тым.
Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой,
Другое было ўзарата
Вайной і паліта крывёй.
Прыпеў.
Было ў салдата два полі:
Поле, дзе кветкі збіраў,
Бегаў з сябрамі на волі,
I поле, дзе ён паміраў.
Прыпеў.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1