Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Веткаўскі р., в. Неглюбка, Саломенная В.М. - Ты, дарожанька | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Зап. І.В. Глушэц у 2010 г. у в. Неглюбка Веткаўскага р. Гомельскай вобласці ад Саломеннай Вулляны Мікалаеўны

"Сцішок", спяваецца ў царкве пакойніку

Ты, дарожанька, ты Гасподняя,
Па табе ж дай ніхто ня прахаджавая.

(Па та)бе ж дай ніхто ня прахаджавая,
Толькі шло да прайшло дай два ангілы.

Шлі да прайшлі да два ангілы
За сабою вялі душу грэшнаю,

(За са)бою вялі душу грэшнаю,
Ой, вялі яны, вялі, дай распрашавалі:

(Ой, вя)лі яны, вялі, і распрашавалі:
– Ой, чаго ж ты, душа, міма раю прайшла,

(– Ой, чаго ж ты, ду)ша, міма раю прайшла,
Міма раю прайшла, дай у рай ня зайшла?

Ці за скупасцю, ці за глупасцю,
Ці за тыя слава, слава мацярныя,

(Ці за тыя) слава, слава мацярныя,
Ці вянец разрушыў, ці душу загубіў,

(Ці вянец ра)зрушыў, ці душу загубіў,
А у нашам раю да жыць весяла,

(А у) нашам раю да жыць весяла,
Да жыць весяла, толькі ж некаму.

Пасрядзі раю стаіць дрэва купарысавая,
Што на том жа драві разна краскі цвітуць,

(Разна) краскі цвітуць, разна пташкі пяюць,
Ой, пяюць яны, пяюць, і васпіваюць,

(Ой, пяюць яны, пя)юць, і васпіваюць,
Госпада на помашч ўсё прызываюць:

– Гасподзь, уладыка, ты нам памагі,
Ат цёмныя сеці нас аслабадзі.

Слабадзіўшы сеці, даў народу звесць:
– Йдзіця ў храм са слязамы, нясіця цяжкі хрест.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-