Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Верасы - Родны мой горад | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Музыка: Васіля Раінчыка
Словы: Уладзіміра Некляева

1. Песняй журлівай, крылом жураўліным,
Зорак суніцамі
Першым спатканнем і першым расстаннем
Горад мой сніцца мне

Прыпеў:
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.

2. Пад блескавічным і сонечным небам
Днём і парой начной,
Светлы і чысты, як ветразь надзеі,
Горад вясны маёй.

Прыпеў:
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.

3. Закалыхалі начныя праспекты
Клёны з таполямі…
Толькі б чакалі у горадзе гэтым,
Толькі б нас помнілі.

Прыпеў:
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Верасы Родны мой горад муз.В.Раинчик Верасы Родны мой горад муз.В.Раинчик
    Ансамбль Верасы - худ.рук.- народный артист Беларуси Василий Раинчик.
  • ВЕРАСЫ - Родны мой горад - В.Раинчик ВЕРАСЫ - Родны мой горад - В.Раинчик
    Золотая коллекция песен Беларуси Съемка Минск, Дворец Республики 2014г .