муз. и сл. В. Шарапов.
Літвінка, дзяўчынка,
Прыгажуня, каханка...
З табою спаткацца,
Я спяшаюся ранкам.
Літвінка, дзяўчынка,
Недасяжная мара...
Мне людзі казалі:
Што з табою мы пара...
Прыпеў:
Яе косы - струмень шаўковы,
Яе вусны - водар мядовы,
І яскравы прамень захован
У бяздонных вачах!
Яе постаць - танней рабіны,
Яе погляд - сіней ручаіны,
І няма прыгажэй дзяўчыны,
Чым вайтова дачка!
Літвінка, дзяўчынка,
Белакрылая птушка.
У восень з табою
Заручыцца я мушу...
Літвінка, дзяўчынка,
У цэркву да шлюбу,
Цябе, як птушынку,
На руках несці буду!
Прыпеў.
Другие названия этого текста
- Андрей Усанов (БГА "Песняры") - Лiтвiнка (0)
- Андрей Усанов (БГА "Песняры") - ЛІТВІНКА (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1