Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Агатка - Гукі без прынукі (сл.Р.Барадуліна) | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

"Гукі без прынукі" (Рыгор Барадулін)

Сабака за аратым
Вясёла бег,
Ды раптам
Закульгаў —
гаў.

Паслухала карова,
Пра што шуміць дуброва,
Падумала, чаму —
му.

Бляяла ўсё авечка:
— Няўжо я недарэчка,
Жыву, як у турме —
ме.

Гусак пакінуў стаў
І сумна за адрынай
Загагатаў,
Як стаць яму пярынай
Прыйшла чарга —
га.

А певень, як хвалько,
Абы не быць без спраў,
На плоце горла драў,
Што сам ён знёс яйко —
ко.

І ржаў конь ад тугі,
Што тне бізун тугі,
Што цягне век даўгі
Хамута й дугі
І га —
га.

І выбрыкі ды грукі
Гайдаліся ў галлі.
І гукі
Без прынукі
Па зямлі лі —
лі.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-