Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Zenon - Літвінка | Текст песни и Аккорды

Гэты трэк прысвячаецца Гарадзенскаму добраахвотнаму палку ўланаў, які ў складзе Войска Беларускай Народнай Рэспублікі, а пасля ў складзе Польскага войска, прымаў удзел у абароне Беларусі ад бальшавіцкіх захопнікаў у 1919-1920 гадах. Таксама трэк прысвячаецца жаўнерам першай беларуска-літоўскай дывізіі і асабіста беларускаму князю Станіславу Радзівілу, які аддаў сваё жыццё за вольнасць беларускіх і украінскіх зямель у бітве з бальшавікамі пад Кіевам у 1920 годзе. Трэк распавядае гісторыю беларускай шляхцянкі Анны з Сапегаў, якая загінула ад бальшавіцкай кулі на рацэ Вілія недалёка ад мястэчка Вілейка на Беларусі падчас летняй кампаніі 1920 году.

Хіп-Хап рэканструкцыя ад Zenon.

Як бы мог выглядаць беларускі Хіп-Хап у 60-х гадах мінулага стагоддзя?

Тэкст

Рэфрэн\Прыпеў:
Em C
Гэй, гэй! Гэй, Літвіны
G D
Амінайце пушчы ды нізіны!
Em C
Грай, грай! Грай, званочак
G D
Мой сінявокі сакалочак!

1 - Зварот\Куплет:
Em
Ёй было ўсяго васямнаццаць год,
C
Калі бальшавікі напалі на наш народ.
G
Матка квахтала: "Куды ж ты на вайну!?"
D
Але яна сказала: "Я іду!"
І пайшла да суседняга мястэчка Клецка,
Дзе на пагатове стаяў адтрад стралецкі.
Там яна запісалася дабравольцам
Да Беларускага Народнага Войска!

Рэфрэн\Прыпеў:
Гэй, гэй! Гэй, Літвіны
Амінайце пушчы ды нізіны!
Грай, грай! Грай, званочак
Мой сінявокі сакалочак!

2 - Зварот\Куплет:
У атрадзе яна сустрэлася з Макарам
Гарадзенскім вясёлым уланам.
Вайна жыццё за жыццём забірала,
Але між імі каханне паўстала.
Яна яго кахала так, як ні кахаў ніхто.
Так моцна, як яе, ён ні кахаў даўно.
Але ў Бітве дзе рака Вілія льецца,
Куля трапіла ў дзявочае сэрца.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-