Pesni.guru - сайт для Гуру
Муз. І. Любана
Сл. А. Русака
Бывайце здаровы,
Жывiце багата,
А мы ужо ж паедзем
Да дому, да хаты.
У зялёнай дураве
Мы начаваць будзем.
І Вашае ласкi
Вавек не забудзем.
У вашай гасподзе
Шырокае поле,
Няхай жа на шчасце
Цвiце ваша доля.
На рэчках на вашых
Бурлiлi бы воды,
Каб плавалi з крыкам
Гусей карагоды.
Каб жыта ў полi
Трубою вiлося,
Каб сала ў хаце
Кубламi вялося.
Штодзень у капусце
Каб плавала скварка,
Да скваркі часiнай
Вялася б i чарка.
Яшчэ вам жадаем
Прыбутку у хаце -
Не мала, не многа -
Штогод па дзiцяцi.
Не будзе вы крыўды
Яшчэ i за тое,
Калi пашанцуе
На год i па двое.
Бывайце здаровы,
Жывiце багата,
А мы ад'язджаем
Дадому, дахаты.
Другие названия этого текста
- WZ-orkiestra - Бывайце здаровы (0)
- 910. Вайцюшкевіч Зьмiцер - Бывайце здаровы (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2