Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Vinsent - Жывы [2015] | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Я не жадаю быць плястыкам.
Адзін раз такі гэта жыццё.
Фантастыка. Мы мастакі —
А не быць абы кім.
Жыццё — гэта фільм,
І напрыканцы надпіс "Fin", але…
Пражыць так, каб агонь палаў навокал.
Бегчы і гарыць зямля, што трапляецца пад ногі.
Да нязмогі піць ваду, не запавольваць хаду,
Дыхаць цяпер і тут — такі негалосны статут.
Няма табу ні на што. Кладу ўсе карты на стол.
Ад сябе не бягу і таму не будую мастоў.
Люблю хараство, і гэта тое, чым сілкуюся я
Штодня, штодня, штодня.
Я жывы!

Прыпеў:
І пакуль зямля смяецца і плача,
Я не магу назваць гэта іначай.
Гэта значыць:
"Я жывы!" (5 р),
"Я жывы!"
Унутры нас паветра згарае,
Мы знікаем за небакраем.
Гэта значыць:
"Я жывы!" (5 р),
"Жывыя мы!"

Куплет(2):
Дакраніся да мяне… (да мяне)
Гэта кроў і цела. Так проста
Я калісьці выйшаў з гэтай зямлі,
І хутчэй за ўсё туды вярнуся. Вось так.
Але мне не зразумець: як можна біцца ў паўсілы?
Калі ўвязаўся ў бойку, перамажы, парваўшы жылы.
Свет мілы для тых, хто з ім шчыры да самай магілы.
А перадусім свет мілы для тых, хто з ім на ты.
Твая ваходня гарыць, і яе не згасіць ужо,
Паглядзі навокал: кожны дзень — яскравае шоу.
Ідзі куды ішоў… (Ідзі куды ішоў)
Атрымаеш усё. І так было заўсёды.
Гэта вядома даўно.

Прыпеў:
І пакуль зямля смяецца і плача,
Я не магу назваць гэта іначай.
Гэта значыць:
"Я жывы!" (5 р),
"Я жывы!"
Унутры нас паветра згарае,
Мы знікаем за небакраем.
Гэта значыць:
"Я жывы!" (5 р),
"Жывыя мы!"

Куплет(3):
Вайна дык вайна, праўда дык праўда, але да фіналу.
Вада дык вада, але нам мала нават акiяну… (акіяну)
Не перамогуць нас ніякія мантры
Мы жывыя з табою,
Пакуль мы верым…
Вайна дык вайна, праўда дык праўда, але да фіналу.
Вада дык вада, але нам мала нават акiяну… (акіяну)
Не перамогуць нас ніякія мантры
Мы жывыя з табою,
Пакуль мы верым у заўтра!

Прыпеў:
І пакуль зямля смяецца і плача,
Я не магу назваць гэта іначай.
Гэта значыць:
"Я жывы!" (5 р),
"Я жывы!"
Унутры нас паветра згарае,
Мы знікаем за небакраем.
Гэта значыць:
"Я жывы!" (5 р),
"Жывыя мы!"


Другие названия этого текста
  • Vinsent - Жывы [2015] (0)
  • Vinsent - Жывы (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Vinsent - Жывы / Žyvy Vinsent - Жывы / Žyvy
    Aficyjny klip na pieśniu Vinsent "Žyvy" z albomu "Vir". Režyser: ... Published on Nov 25 ...
  • Vinsent - Жывы / Žyvy (teaser) Vinsent - Жывы / Žyvy (teaser)
    Песьня з новага альбому Vinsent'a (прэзэнтацыя - восень 2015).