С. Корань - Ул.Караткевіч
Ўстану ранкам насустрач сонцу
І па цёплай зямлі пабрыду
Там, дзе яблыні мараць бясконца
У блакітным вясновым саду.
Пацягнуся, і сну аковы
Ападуць з пасьвяжэўшых рук.
Моц напоўніць вялыя словы,
Сэрца ўзбудзіцца яры стук.
І пайду па расістых палетках
Так, каб з новым спаткацца днём,
І махнатая, алая кветка,
Кветка сонца зазьзяе агнём.
Ў новым дні ўсё прыгожым будзе,
Ён паўстане над новай зямлёй.
Паднімайцеся, добрыя людзі.
Крочце к сонцу поруч са мной.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2