Вечар пайшоў у разгон,
Нібыта ўбачыў ён
Тысячы вар’яцкіх вачэй.
Хлапец, уцякай хутчэй!
Вечар з глузду зьехаў, -
Рагатала нахабнае рэха.
Тысячы зьдзекаў ураз -
Нібыта ведаюць нас.
Вечар з глузду зьехаў.
Як нам пазьбегнуць рэха,
Ведае толькі ён -
Звар’яцелы танцор.
Шпаркімі марамі, белымі ваўкамі
Уцякаем.
Дзіўнымі мроямі, белымі птушкамі
Адлятаем.
Вечар пайшоў у разгон.
Крыламі ўзмахвае ён -
Першым, потым другім.
Танчы разам зь ім!
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1