Зорная ноч па-над пусткай,
Зорная ноч ззяе срэбрам,
I мне нiхто не патрэбны,
Бо я хаваю на вуснах смак
Вады з вытокаў ракi.
Вецер садзьме смецце з вулiц,
Вецер нясе ценi хваляў.
Удзень я выйду ў горад,
Бо я шукаю ў моры плынь
Вады з вытокаў ракi.
Я ўпершыню бачу сонца,
Бо небасхiл стаў празрысты.
Мой дом у вежы на выспе,
Мяне чакае бясконцы шлях
Вады з вытокаў ракi.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1