С. Корань - С.Корань
Мы ўцякалі з палону
Замарочаных дзён.
Мы ўцякалі да скону
Нашых думак і ймён.
Мы ўцякалі разам,
Мы бегалі доўга і марудна.
Але дзе тая хваля,
Якая адвядзе нас ад бруду?
Мы ўцякалі з палону
Ад сябе і людзей.
Мы ўцякалі да скону
Нашых мар і надзей.
Мы ўцякалі разам,
Мы жадалі ў сьне апынуцца.
Але дзе тая хваля,
Якая дапаможа прачнуцца?
Мы ўцякаем разам
Туды, дзе ёсьць жаданы абашар.
Але мы калі-небудзь вернемся
І пабудуем палац з нашых мар.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1