Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Tav.Mauzer - Радасьць | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Я вычарпаў свой ліміт шчасьця.
Я нічога не магу адчуць акрамя сьмеху й болю.
Хочаш, мы абрэжам лішнія пальцы -
Хутка цела ня будзе патрэбнае нам
З табою.
Мне часам трызьніцца, што насамрэч мяне няма,
Я настолькі маленькі, як пыл, як шум,
Нібы квіток на праезд, які нехта памяў.
Што павінна адбыцца, каб я нешта
Адчуў?

У мяне такое прыгожае цела.
Сьвет сапраўды робіцца белым.
Моцная радасьць на мяжы перадозу.
Забярыце мяне адсюль!..

Аднойчы
Вены скончыліся.
Гэты непрыемныя зьвесткі, калі жыцьцё падзеленае на фазы
"прыход" і "чаканьне ломкі".
Тата й mother з разуменьнем паставіліся да пошуку артэрыяў/
Згодна розных крытэраў/
Валасы на галаве сына
Сталі сухімі й ломкімі.
Калі хадзіць па кватэры акуратна,
Тут можна хаваць бясплатна.
Іх сынок - хваравіты лагодны хлопчык,
Ён малюе галюцынацыі на лісточак,
Ад неасьцярожных рухаў
Лопаюцца ягоныя венкі.
Ён сьпіць абхапіўшы рукамі каленкі
Яму засталося нядоўга.

У мяне такое прыгожае цела.
Сьвет сапраўды робіцца белым.
Моцная радасьць на мяжы перадозу.
Забярыце мяне адсюль!..
Забярыце мяне адсюль!..
Забярыце мяне адсюль!..

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-